Дэпутаты Мінгарсавета на 20-й чарговай сесіі аднагалосна зацвердзілі праект рашэння «Аб абыходжанні з адходамі пратэрмінаваных лекавых сродкаў», паведамляе minsknews.by [1].
- У мэтах паасобнага збору пратэрмінаваных лекавых сродкаў неабходна вызначыць месца ўстаноўкі кантэйнераў для іх у аптэках, бальніцах, паліклініках, амбулаторыях і іншых арганізацыях, якія аказваюць насельніцтву медыцынскія паслугі. Размяшчэнне ў кантэйнерах адходаў будзе ажыццяўляцца фізічнымі асобамі самастойна або шляхам перадачы ўпаўнаважаным работнікам такіх арганізацый. Таксама неабходна вызначыць арганізацыю, адказную за збор, выдаленне і абясшкоджванне адходаў пратэрмінаваных лекаў на тэрыторыі Мінска, забяспечыць каардынацыю работ па абыходжанні з такімі адходамі, - адзначыў начальнік упраўлення гарадскога гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Уладзімір Лебедзь.
Ажыццяўляць раздзельны збор пратэрмінаваных лекавых сродкаў у Мінску плануецца з красавіка 2021 года.
Прэв’ю: depositphotos.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/razdelnyj-sbor-prosrochennyh-lekarstv-v-minske-planiruetsya-osushhestvlyat-s-aprelya-2021-g/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/leki