За студзень — жнівень 2020 года паслугамі гарадскога пасажырскага транспарту ў сталіцы скарысталіся 417,3 млн чалавек, што склала 80,2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі [1] агенцтву «Мінск-Навіны» ў Галоўным статыстычным упраўленні сталіцы.
Пасажыраабарот за восем месяцаў 2020 года склаў 4 942,3 млн пасажыра-кіламетраў (63,2% да ўзроўню студзеня — жніўня 2019 г.).
Па выніках студзеня — жніўня 2020 года арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі ў сталіцы перавезлі 43,8 млн тон грузаў (93,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года). Грузаабарот склаў 18,3 млрд тона-кіламетраў, ці 91,7% да адпаведнага перыяду 2019 года.
Прэв’ю: interfax.by
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/obshhestvennyj-transport-v-minske-za-vosem-mesyaczev-perevez-4173-mln-chelovek/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/gramadski-transpart
[4] https://zviazda.by/be/tags/gruzaperavozki