19 верасня 2020 года на базе торфабрыкетнага завода «Усяж» запланавана правядзенне ІІ рэспубліканскага турніра па тарфяным (інакш кажучы, балотным) футболе сярод арганізацый тарфяной прамысловасці ДВА «Белпалівагаз» і арганізацый цэментнай галіны Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.
У спаборніцтвах паўдзельнічаюць 15 камандаў, якія прадэманструюць сваё майстэрства валодання мячом у самым натуральным брудзе... Безумоўна, відовішча яшчэ тое!
Трэба сказаць, што гэта не адзінае месца, дзе праводзяцца такого роду спаборніцтвы па балотным футболе. На Аўгустоўскім канале, што пад Гроднам, аналагічныя гульні ладзяцца ўжо не першы год. У спаборніцтвах, дарэчы, удзельнічаюць не толькі мужчынскія, але і жаночыя каманды.
Вольга АНУФРЫЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[4] https://zviazda.by/be/tags/tarfyaniki
[5] https://zviazda.by/be/tags/usyazh