У суботу, 19 верасня, у Мінску распачынаецца традыцыйны восеньскі месячнік па навядзенні парадку.
Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч праз тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна» заклікаў сталічных жыхароў далучыцца да гэтай карыснай справы.
— Мы ўдзячныя мінчанам за актыўны ўдзел у азеляненні горада летась. Агульнымі намаганнямі мы высадзілі рэкордную колькасць дрэў і кустоўя. Запрашаем гараджан і гэтай восенню прыняць удзел у суботніках, у азеляненні сваіх двароў і іншых гарадскіх тэрыторый, — звярнуўся ён.
Дарэчы, гэтай восенню адновіцца дзейнасць праекта «Зялёны двор разам!», з дапамогай якога мінчане змогуць азеляніць свае двары, а камунальнікі паспрыяюць у арганізацыі акцый па пасадцы дрэў і кустоўя.
Вольга АНУФРЫЕВА
Прэв’ю: grodnonews.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/subotnik
[4] https://zviazda.by/be/tags/dobrauparadkavanne-terytoryi