У Брэсце і Баранавічах 24-30 верасня пакажуць праграму XXIII Манхэтэнскага фестывалю кароткаметражнага кіно, паведаміў [1] БЕЛТА генеральны дырэктар КУП «Брэстаблкінавідэапракат» Дзмітрый Сялюк.
Гледачам прапануюць ацаніць дзевяць кароткаметражак з Аўстраліі, ЗША, Ізраіля, Палесціны, Паўночнай Македоніі, Расіі, Фінляндыі, Ірана і Францыі. Працягласць фільмаў — ад 5 да 15 хвілін, таму прагляд зойме каля дзвюх з палавінай гадзін. Карціны будуць дэманстравацца на мове арыгінала з субтытрамі.
У Брэсце кароткаметражныя стужкі можна будзе паглядзець у малой і VIP-залах кінатэатра «Беларусь», у Баранавічах — у кінатэатры «Зорка». «З году ў год Манхэтэнскі фестываль выклікае ўсё большую цікавасць. Калі раней яго праграму мы паказвалі толькі ў Брэсце, то цяпер падключыліся і Баранавічы. У 2019 годзе запаўняльнасць залаў была каля 70 працэнтаў. Гэта вельмі добра», — адзначыў Дзмітрый Сялюк. Ён дадаў, што ў кіназалах паміж наведвальнікамі будзе забяспечана бяспечная дыстанцыя.
Пасля кожнага прагляду гледачам прапануюць запоўніць анкеты і вызначыць лепшы фільм і лепшага акцёра. Вынікі перададуць у аргкамітэт фестывалю, які 1 лістапада аб’явіць пераможцаў.
Манхэтэнскі фестываль кароткаметражнага кіно пройдзе ў 400 гарадах свету. Яго арганізатарам паступіла 971 заяўка з 54 краін. Для паказу былі адабраны дзевяць фільмаў-фіналістаў.
Прэв’ю: krasnogorskriamo.ru
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/pragramu-manhetenskaga-festyvalju-karotkametrazhnaga-kino-pakazhuts-u-brestse-i-baranavichah-91773-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kino
[3] https://zviazda.by/be/tags/filmy
[4] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[5] https://zviazda.by/be/tags/karotkametrazhnae-kino