Яго мэта — заклікаць уладальнікаў аўтамабіляў выкарыстоўваць альтэрнатыўныя віды транспарту. Аб гэтым расказала намеснік старшыні Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна ДУБІК.
— Падзея будзе доўжыцца да 22 верасня і завершыцца Сусветным днём без аўтамабіля. У гэты тыдзень мы павінны нагадаць усім пра негатыўны ўплыў аўто на навакольнае асяроддзе. Тэма падзеі сёлета — «Мабільнасць без шкодных выкідаў (Zero-emіssіon mobіlіty for all) — звязана з прасоўваннем нізкавугляродных відаў транспарту. Сёння да акцыі далучылася 68 населеных пунктаў краіны, у тым ліку Мінск. Так, у сталіцы 21—22 верасня будзе праведзены чарговы эксперымент па вымярэнні канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў у атмасферным паветры і замеры ўзроўню шуму. Мэта — паказаць, як зніжаюцца выкіды і ўзровень шуму, калі жыхары горада адмаўляюцца ад выкарыстання асабістага аўтамабіля.
Падчас Еўрапейскага тыдня мабільнасці ў Мінску адкрыецца новы экамаршрут, які злучыць тры экалагічныя сцежкі Мінска: «Горад птушак», «Сярэбраны лог» і «Чыжоўку». Асаблівасць гэтага маршруту — магчымасць сумяшчэння велапрагулкі і назірання за птушкамі. Па ўсім маршруце будуць размешчаны інфармацыйныя стэнды, якія раскажуць пра крылатых жыхароў гэтых мясцін.
— У рамках падзеі пройдзе традыцыйнае мерапрыемства — акцыя «На працу на веласіпедзе». Гараджанам, якія будуць дабірацца на працу на такім відзе транспарту, у шасці пунктах горада прапануюць бясплатную садавіну, каву і гарбату. А ў Сусветны дзень без аўтамабіля, які адбудзецца 22 верасня, у кіроўцаў з'явіцца права бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце пры прад'яўленні пасведчання кіроўцы і тэхнічнага пашпарта на аўтамабіль. Таксама для ўсіх ахвотных будзе арганізаваны велапрабег з удзелам кіраўніцтва Мінгарвыканкама і Мінпрыроды, — адзначыла Таццяна Дубік.
Упершыню падчас Еўрапейскага тыдня мабільнасці пройдзе таксама выстаўка «Транспарт сто гадоў таму».
Дар'я ШЛАПАКОВА
Прэв’ю: ostrovets.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/darya-shlapakova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/eurapeyski-tydzen-mabilnasci
[4] https://zviazda.by/be/tags/autamabil