28 пагадненняў аб супрацоўніцтве на агульную суму 292 мільёны беларускіх рублёў было падпісана на другім раённым інвестфоруме «Магілёўскі раён — тэрыторыя магчымасцяў». З іх 250 мільёнаў рублёў — гэта грошы, якія плануецца прыцягнуць у эканоміку, і 42 мільёны — атрымаць за конт экспартных кантрактаў. Так, прадстаўнік з Германіі заключыў пагадненне з Магілёўскім агенцтвам рэгіянальнага развіцця, а Магілёўскі райвыканкам — з кітайскай правінцыяй Яньцын.
Усяго ў форуме прыняло ўдзел больш чым сто прадстаўнікоў бізнесу і дзелавой супольнасці з Беларусі, Расіі, Германіі, Кітая, Японіі і Турцыі.
— Першы раённы бізнес-форум зарэкамендаваў сябе як перспектыўная пляцоўка для канструктыўнага дыялогу ўлады з прыватным бізнесам, а другі гэта яшчэ раз пацвердзіў, — адзначыў старшыня Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта Алег Чыкіда. — Менавіта інвестыцыі з'яўляюцца самымі эфектыўнымі крыніцамі эканамічнага росту, а іх галоўнае прызначэнне — стабільнае развіццё і павышэнне ўзроўню жыцця людзей.
Удзельнікі азнаёміліся з выставай эканамічнага патэнцыялу Магілёўскага раёна, абмеркавалі перспектывы развіцця бізнесу, узаемадзеяння суб'ектаў гаспадарання з органамі дзяржкіравання, шляхі інтэграцыі ў сусветную эканамічную прастору.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з сайта інфармацыйнага агенцтва Mоgіlеvnеws
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/investycyi
[4] https://zviazda.by/be/tags/investforum
[5] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[6] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika