Паводле экспертных ацэнак, аб’ём імпарту тавараў, набытых на замежных інтэрнэт-пляцоўках, у ЕАЭС у 2019 годзе склаў $8,8 млрд, з іх 90 % прыходзілася на Расійскую Федэрацыю.
Уклад гэтага сегмента ў сусветны ВУП складае ўжо каля 3 % і працягвае павялічвацца. Створаная распараджэннем Калегіі ЕЭК рабочая група высокага ўзроўню па трансгранічным электронным гандлі на першым пасяджэнні разгледзела магчымасці для паскарэння дастаўкі тавараў і спрашчэння іх афармлення з выкарыстаннем інстытута аператара.
Тэндэнцыя імклівага наступлення анлайн-рынку пацвярджаецца і дадзенымі дакладу ЕЭК 2019 года, прысвечанага развіццю лічбавага (інтэрнэт) гандлю ЕАЭС. Аўтары дакладу звяртаюць увагу на тое, што ў Саюзнай прасторы абароты лічбавага гандлю растуць у сярэднім на 30 % у год, а адток спажыўцоў з афлайнавых гандлёвых цэнтраў складае да 10 %, што звязана з больш шырокай наменклатурай тавараў і нізкімі цэнамі на інтэрнэт-пляцоўках.
Кім устанаўліваюцца правілы гульні лічбавага гандлю і якая роля саюзнага інстытута аператара інтэрнэт-гандлю ў абароне ўнутранага рынку — чытайце [2] ў чарговым нумары дадатку «Саюз-Еўразія».
Фота: mazyr.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] http://zviazda.by/ru/news/20200907/1599487659-alibaba-i-sorok-razboynikov-institut-operatora-kak-instrument
[3] https://zviazda.by/be/tags/internet-gandal
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika
[5] https://zviazda.by/be/tags/tavar
[6] https://zviazda.by/be/tags/impart