Са жніўня ў сеціве [3] пачала працаваць электронная бібліятэка Мінскай духоўнай акадэміі імя Кірылы Тураўскага.
На сайце ў адкрытым доступе змешчаныя тэксты навуковых публікацый выкладчыкаў, аспірантаў і магістрантаў духоўнай семінарыі, матэрыялы навуковых канферэнцый, навуковыя дапаможнікі, матэрыялы па гісторыі царквы, даследаванні рэлігійных дзеячаў беларускай дыяспары за мяжой, а таксама перыядычныя выданні, якія выпускае Мінская духоўная семінарыя, — усяго звыш
1200 файлаў. Гэтыя матэрыялы датаваныя 2002—2020 гадамі. Капіяваць і цытаваць іх, падкрэсліваюць стваральнікі рэсурсу, можна толькі ў некамерцыйных мэтах і з абавязковым указаннем аўтара твора і гіперспасылкі на электронную бібліятэку.
Як плануецца, гэты інфармацыйны рэсурс будзе ўключаны таксама ў міжнародны бібліятэчны рэестр OpenDOAR, у якім зарэгістраваны на сёння 34 электронныя бібліятэкі з Беларусі.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Прэв’ю: news.myseldon.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] http://elіb.mіnda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/elektronnaya-bibliyateka-minskay-duhounay-akademii-imya-kiryly-turauskaga
[5] https://zviazda.by/be/tags/elektronnaya-bibliyateka
[6] https://zviazda.by/be/tags/seciva