Беларусь настроена на захаванне камунікацыі і працяг дыялогу з Еўрасаюзам. Пра гэта заявіў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, паведамляе БЕЛТА [1].
«Санкцыі — гэта канец палітыкі. Таму ключавое пытанне зараз — ці ёсць у ЕС палітыка ў дачыненні да Беларусі. У нас — ёсць. У знешняй палітыцы Беларусі Еўрасаюз адназначна з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў», — адзначыў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.
Анатоль Глаз падкрэсліў, што «у любых умовах, пры любой абстаноўцы мы настроены на захаванне камунікацыі і працяг, хай і складанага, але дыялогу».
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/mid-belarus-nastroena-na-sohranenie-kommunikatsii-i-prodolzhenie-dialoga-s-es-402955-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus