Расія бачыць выразныя спробы знешняга ўмяшання ў сітуацыю ў Беларусі з мэтай раскалоць грамадства, заявіла ў чацвер на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава. Пра гэта інфармуе ТАСС [1].
«Адзначаем беспрэцэдэнтны ціск, які аказваецца асобнымі замежнымі партнёрамі на беларускія ўлады. Прасочваюцца выразныя спробы знешняга ўмяшання ў справы суверэннай дзяржавы з мэтай раскалоць грамадства і дэстабілізаваць сітуацыю», — падкрэсліла дыпламат.
«Заклікаем усіх да стрыманасці і праявы разважлівасці. Разлічваем, што ў хуткім часе становішча ў краіне нармалізуецца і вернецца ў спакойнае рэчышча», — падкрэсліла дыпламат.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://tass.ru/politika/9192697
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya