У горадзе на Дзвіне аднаўляецца адкрыты гарадскі творчы праект «Віцебскі квАРТал», паведамілі [1] БЕЛТА ў цэнтры культуры «Віцебск».
Арганізатары падрыхтавалі чатыры яркія суботнія вечары і чакаюць усіх аматараў вулічнага мастацтва 15, 22, 29 жніўня і 5 верасня на ранейшым месцы — плошчы перад канцэртнай залай «Віцебск».
«Праект пройдзе з 19.00 па 22.00 у прывычным фармаце: шмат музыкі, танцаў, інтэрактыву. Запланаваны сустрэчы з найлепшымі кавер-бэндамі, дыджэямі і эмсі горада. Сваімі выступленнямі ўсіх прысутных парадуюць Five o’Clock, «яNOTы», «КаверZA» і іншыя», — адзначылі ў ЦК «Віцебск».
Фінальная сустрэча праекта адбудзецца ў комплексе Летняга амфітэатра. Арганізатары абяцаюць «АўтаМотаФэст» і шмат сюрпрызаў.
Адкрыты гарадскі творчы праект «Віцебскі квАРТал», ініцыіраваны цэнтрам культуры, запушчаны ў абласным цэнтры вясной 2019 года. Ён прадастаўляе магчымасць кожнаму гарадскому жыхару незалежна ад узросту падаць заяўку і паказаць сябе на вялікай сцэне, фарміруючы такім чынам адкрытую творчую прастору. Праект праводзіцца ў выхадныя з мая па верасень уключна акрамя дзён «Славянскага базару» са штотыднёвым абнаўленнем тэмы і настрою вечара.
Прэв’ю: vitebsk.biz
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/tvorchy-praekt-vitsebski-kvartal-adnauljaetstsa-z-15-zhniunja-90481-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/teatr
[4] https://zviazda.by/be/tags/tvorchasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk