Шкода ад магутнага выбуху, які адбыўся [1] 4 жніўня ў порце Бейрута, ацэньваецца больш чым у $ 15 млрд. Такія дадзеныя прывёў прэзідэнт Лівана Мішэль Аун у тэлефоннай размове з каралём Іспаніі Філіпам VI, піша [2] ТАСС.
«Прэзідэнт Аун адзначыў, што, паводле папярэдніх ацэнак, шкода, якую панёс Ліван, перавышае $ 15 млрд», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ліванскага прэзідэнта, апублікаваным на яго сайце. Адзначаецца, што іспанскі манарх выказаў спачуванні і салідарнасць з народам Лівана, а таксама гатоўнасць аказаць неабходную дапамогу.
Страхавыя кампаніі папярэдне ацэньваюць страты ад выбуху ў порце Бейрута ў $ 3 млрд. Губернатар Бейрута Марон Абуд раней заявіў, што на рэканструкцыю горада спатрэбіцца ад $12 да 15 млрд. Як паведаміла Упраўленне ўнутранай бяспекі Лівана, у выніку выбуху было часткова або цалкам разбурана каля 4 тыс. будынкаў.
Прэв’ю: Максім Грыгор'еў/ТАСС
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200805/1596605867-vybuh-u-beyruce-dzyasyatki-zaginulyh-tysyachy-paranenyh-galounae
[2] https://tass.ru/proisshestviya/9188075
[3] https://zviazda.by/be/tags/beyrut
[4] https://zviazda.by/be/tags/vybuh
[5] https://zviazda.by/be/tags/shkoda