Каля 1 тыс.школьнікаў Гомельскай вобласці атрымаюць дапамогу ад Чырвонага Крыжа да пачатку навучальнага года, паведаміла [1] БелТА член Савета Рэспублікі, старшыня абласной арганізацыі БТЧК Ала Смаляк.
Сенатар нагадала, што па 1 верасня Беларускі Чырвоны Крыж праводзіць дабрачынную кампанію «Збярэм дзяцей у школу». «Такое мерапрыемства праходзіць штогод, і кожны раз да яго далучаюцца сотні неабыякавых людзей. Папярэдне ў гэтым годзе мэтавую дапамогу ад Чырвонага Крыжа атрымаюць каля 1 тыс. вучняў Гомельскай вобласці. Школьныя наборы будуць сфарміраваны для дзяцей з сем’яў, якім патрэбна дапамога», — адзначыла Ала Смаляк.
Падтрымаць дабрачынную кампанію можа кожны, звярнуў увагу начальнік арганізацыйна-кадравага аддзелу абласной арганізацыі Арцём Карпенка. «Усяго ў рэгіёне пройдзе звыш 60 мерапрыемстваў па зборы ахвяраванняў. Напрыклад, сёння толькі ў абласным цэнтры пункту добрых спраў будуць працаваць на рынках «Давыдаўскі», «Бакунінскі», «Чарнігаўскі», «Прудкоўскі», «Прывакзальны», ва ўнівермагу «Гомель». Да таго ж школьныя прыналежнасці можна прынесці ў любую раённую арганізацыю БТЧК», — падкрэсліў ён.
Падчас акцыі арганізатары прапануюць на дошцы пажаданняў напісаць пажаданні першакласнікам. «Плюс на кожнай пляцоўцы будуць прапанаваны розныя актыўнасці, міні-святы для дарыльшчыкаў», — дадаў Арцём Карпенка.
Прэв’ю: childpages.ru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/pomosch-ot-krasnogo-kresta-k-nachalu-uchebnogo-goda-poluchat-okolo-1-tys-shkolnikov-gomelskoj-oblasti-402664-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruskae-tavarystva-chyrvonaga-kryzha-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/shkolniki-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/shkola