Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі рэкамендавала аператарам электрасувязі разгледзець магчымасць пераразліку абаненцкай планы з-за праблем з інтэрнэтам, паведамілі [1] на сайце Мінсувязі.
«Міністэрства сувязі і інфарматызацыі рэкамендавала аператарам электрасувязі разгледзець магчымасць пераразліку абаненцкай планы ва ўстаноўленым парадку», — гаворыцца ў паведамленні.
У Мінсувязі адзначылі, што значнае абмежаванне доступу да сэрвісаў і рэсурсаў інтэрнэту зафіксавана з 9 па 11 жніўня «у сувязі з множнымі кібератакамі на інфраструктуру сетак электрасувязі беларускіх аператараў і на сайты дзяржаўных органаў і арганізацый».
«Упаўнаважанымі аператарамі электрасувязі праведзены неабходныя аварыйна-аднаўленчыя работы. Прынятыя меры далі магчымасць практычна аднавіць доступ да сэрвісаў і рэсурсаў інтэрнэту», — праінфармавалі ў Мінсувязі.
Прэв’ю: jlsteelstructure.com
Спасылкі
[1] https://www.mpt.gov.by/ru/news/12-08-2020-6660
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-suvyazi
[3] https://zviazda.by/be/tags/internet
[4] https://zviazda.by/be/tags/abanplata