Пра гэта паведаміла [2] прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў тэлеграм-канале.
У сталіцы і шэрагу буйных гарадоў мелі месца асобныя спробы перакрыцця руху грамадскага транспарту, а таксама факты адкрытага супрацьстаяння органам парадку.
За ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах затрыманыя больш за тысячу чалавек. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя па медыцынскую дапамогу звярнуўся 51 грамадзянін. У выніку супрацьпраўных дзеянняў цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці прычынены 14 супрацоўнікам міліцыі і ваеннаслужачым унутраных войскаў, некаторыя з іх шпіталізаваны.
У Мінску прыкладна ў 22:00 па вул. Прытыцкага каля 400 чалавек выйшлі на праезную частку, заблакаваўшы рух транспарту. Праз дваццаць пяць хвілін рух быў адноўлены, натоўп рассяроджаны.
У Жодзіне кіроўца аўтамабіля «Нісан» учыніў наезд на вайскоўца, пасля чаго схаваўся. Пацярпелы з шматлікімі траўмамі дастаўлены ў лячэбную ўстанову.
Усяго за суткі на праваахоўнікаў было здзейснена 5 наўмысных наездаў з выкарыстаннем аўтамабіляў.
У Брэсце на супрацоўнікаў міліцыі напала група агрэсіўна настроеных грамадзян з арматурай у руках. Папераджальныя стрэлы ўверх іх не спынілі. Для абароны жыцця і здароўя супрацоўнікаў зброя была ўжыта на паразу. Адзін з тых, хто нападаў, паранены.
У Жабінцы невядомы кінуў бутэльку з запальнай сумессю ў кірунку службовай машыны, у выніку чаго пад аўтамабілем загарэлася тратуарная плітка.
Следчымі органамі па фактах нападу на супрацоўнікаў распачата 17 крымінальных спраў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://web.telegram.org/#/im?p=@pressmvd
[3] https://zviazda.by/be/tags/zatrymanni
[4] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/silavyya-struktury