12 жніўня адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам, паведамілі [1] ў прэс-службе МЗС.
Калега Уладзіміра Макея быў дэталёва праінфармаваны аб сітуацыі, якая складваецца ў Беларусі, абстаноўцы пасля прэзідэнцкіх выбараў і пра спробы вонкавага ўмяшання ва ўнутрыпалітычную сітуацыю ў краіне.
Эдгарс Рынкевічс у сваю чаргу выклаў бачанне латвійскага боку на працэсы, якія адбываюцца. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў таксама абмеркавалі перспектывы развіцця адносін па лініі Беларусь — ЕС. Канстатавана важнасць захавання каналаў камунікацыі і далейшага падтрымання дыялогу паміж Мінскам і Брусэлем на розных узроўнях.
Прэв’ю: newsbel.by
Спасылкі
[1] http://www.mfa.gov.by/press/news_mfa/ed3c7c25f4b90e72.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey
[4] https://zviazda.by/be/tags/latviya