У мінскай Серабранцы некалькі сотняў чалавек зладзілі беспарадкі ў ноч на 12 жніўня. Яны перагароджвалі дарогі, выкарыстоўвалі кактэйлі Молатава, паведамляе БЕЛТА [1].
Групы людзей аказвалі супраціў АМАПу. У праваахоўнікаў запускалі феерверкі, выкарыстоўваліся кактэйлі Молатава.
Па папярэдніх дадзеных, на праспекце Ракасоўскага пратэстоўцы разбілі міліцэйскі аўтобус. На вуліцы Пляханава быў падпалены гандлёвы кіёск.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-serebrjanke-neskolko-soten-chelovek-ustroili-besporjadki-402497-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk