На вул. Прытыцкага каля станцыі метро «Пушкінская» ўвечары 10 жніўня пацярпеў кіроўца аўтобуса маршруту № 163. Пра яго стан «Мінск-Навінам» [1] распавялі ў прэс-службе ДП «Мінсктранс».
Па словах спецыялістаў, у дадзены момант супрацоўнік прадпрыемства знаходзіцца ў адной з бальніц горада ў аддзяленні нейрахірургіі. Ён ляжыць у агульнай палаце.
- Па апошніх дадзеных, яго стан здавальняючы, - удакладнілі ў «Мінсктрансе».
Адміністрацыя філіяла, у якім працуе пацярпелы кіроўца, аказвае яму неабходную дапамогу.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/voditel-avtobusa-postradavshij-vecherom-10-avgusta-nahoditsya-v-otdelenii-nejrohirurgii-sostoyanie-udovletvoritelnoe/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk