Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах, паведамілі [1] на сайце Маскоўскай патрыярхіі.
«Вы нязменна надаете ўвагу пытанням духоўна-маральнага стану людзей, пра што сведчыць, у прыватнасці, плённае ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнай улады з Беларускім экзархатам» — адзначыў прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы ў віншавальным пасланні.
Патрыярх Кірыл выказаў надзею на працяг супрацоўніцтва, закліканага спрыяць кансалідацыі народа, рэалізацыі сацыяльна значных праектаў і ініцыятыў, асвеце і патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення, сцвярджэнні ў грамадстве непераходзячых ідэалаў міласэрнасці, міру, дабра і справядлівасці.
Спасылкі
[1] http://www.patriarchia.ru/db/text/5675109.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/patryyarh-kiryl
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka