Следчы камітэт звярнуўся да грамадзян і заклікаў не паддавацца на правакацыі арганізатараў беспарадкаў. Такая інфармацыя размешчана ў тэлеграм-канале ведамства, паведамляе БЕЛТА [1].
“Следчы камітэт у чарговы раз звяртаецца да грамадзян. Не паддавайцеся на правакацыі арганізатараў беспарадкаў, задумайцеся пра наступствы вашых дзеянняў, будзьце абачлівымі”, – гаворыцца ў паведамленні.
У СК нагадалі, што за падобныя супрацьпраўныя дзеянні абавязкова наступіць крымінальная адказнасць.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/sledstvennyj-komitet-prizval-grazhdan-ne-poddavatsja-na-provokatsii-organizatorov-besporjadkov-402370-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet