Аб сваім заражэнні COVID-19 іспанскі акцёр абвясціў у дзень, калі яму споўнілася 60 гадоў. Бандэрас запэўніў, што адчувае сябе нядрэнна і спадзяецца хутка акрыяць, перадае [1] РБК.
Знакаміты кінаакцёр Антоніа Бандэрас захварэў каранавіруснай інфекцыяй COVID-19. Пра тое, што праведзены тэст пацвердзіў яго заражэнне, сам акцёр паведаміў на сваёй старонцы ў сетцы Instagram.
«Сёння, 10 жніўня, я вымушаны адзначаць сваё 60-годдзе на карантыне, пасля здачы пазітыўнага тэсту на COVID-19», — напісаў Бандэрас.
Іспанскі акцёр запэўніў, што ў свой дзень нараджэння, нягледзячы на хваробу, адчувае сябе нядрэнна і спадзяецца неўзабаве ачуняць.
«Я скарыстаюся гэтай ізаляцыяй, для таго каб пачытаць, што-небудзь напісаць, адпачыць і працягнуць будаваць планы, каб зрабіць больш асэнсаваным маё шасцідзесяцігоддзе, да якога я падышоў поўным запалу», — дадаў Бандэрас.
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/society/10/08/2020/5f3143c49a79473b8d7a0257?from=from_main_13
[2] https://zviazda.by/be/tags/antonia-banderas
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus