Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына лічыць, што ў Беларусі неабходна пераходзіць да электроннага рэестра выбаршчыкаў. Пра гэта яна заявіла ў эфіры тэлеканала СТБ, цытуе [1] БЕЛТА.
Лідзія Ярмошына лічыць, што пасля падвядзення вынікаў выбараў трэба рабіць высновы, якія тычацца і арганізацыі працэсу, і правоў тых, хто ўдзельнічае ў выбарах. У ліку іншага старшыня ЦВК назвала пераход да электроннага рэестра выбаршчыкаў.
«Складанне спісаў па ўчастковых выбарчых камісіях паказала, што яны не могуць быць дакладнымі, у іх часцяком не згадваюцца людзі, якія доўгія гады не ходзяць на выбары», — канстатавала Лідзія Ярмошына.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/ermoshina-v-belarusi-neobhodimo-perehodit-k-elektronnomu-reestru-izbiratelej-402201-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020
[3] https://zviazda.by/be/tags/lidziya-yarmoshyna-2