Кібератакі на сайты дзяржорганаў не павінны адбіцца на працы Цэнтрвыбаркама, заявіў у эфіры АНТ [1] намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў.
«Я думаю, што гэта ніякім чынам не павінна адбіцца на працы Цэнтрвыбаркама, паколькі мы выконваем вельмі важную задачу палітычнага характару. Мы павінны забяспечыць праходжанне выбараў у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам. Мы глядзелі наш сайт, пакуль не заўважылі, каб нешта адбылося. Проста ёсць магчымасці акрамя інтэрнэт-рэсурсаў вырашаць пытанні. Усе гэтыя моманты мы ўжо абмяркоўвалі, рыхтуючыся да выбарчай кампаніі», - сказаў Вадзім Іпатаў.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] http://www.ont.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/cvk
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020