Разліў паліўна-вадзяной сумесі адбыўся ў пятніцу, 7 жніўня, на рацэ Амбарная ў Нарыльску падчас работ па ліквідацыі наступстваў аварыі, якая адбылася на ЦЭЦ-3 у канцы мая. Пра гэта ТАСС паведамілі [1] ў прэс-службе Роспрыроднагляду.
«У 15:15 (па мясцовым часе — заўв. ТАСС) на тэлефон аператыўнага дзяжурнага паступіла інфармацыя: пры перапампоўванні паліўна-вадзяной сумесі з танкаў, размешчаных ля р. Амбарная — дзе адбываецца ліквідацыя наступстваў НС, адбыўся абрыў гнуткага трубаправода, адбыўся разліў на рэльеф мясцовасці з наступным трапленнем у р. Амбарную», — паведаміў суразмоўца агенцтва.
Паводле папярэдняй інфармацыі кампаніі «Политех», у раку трапіў 1 куб. м паліва. Супрацоўнікі Роспрыроднагляду, якія знаходзяцца ў рэгіёне, пацвердзіць гэтыя дадзеныя не могуць.
Адзначаецца, што ў цяперашні час Енісейскае міжрэгіянальнае ўпраўленне Роспрыроднагляду ўзяло на кантроль сітуацыю, арганізуюцца наглядныя мерапрыемствы па інцыдэнце.
Прэв’ю: rbc.ru
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/9145437
[2] http://www.zviazda.by/be/news/20200604/1591255093-180-tysyach-kvadratnyh-metrau-terytoryi-zabrudzhana-naftapraduktami-u
[3] http://www.zviazda.by/be/news/20200605/1591372165-genprakuratura-nazvala-prychynu-razgermetyzacyi-rezervuara-z-dyzelnym
[4] http://www.zviazda.by/be/news/20200607/1591522262-z-mesca-razlivu-paliva-pad-narylskam-na-utylizacyyu-vyvezli-115-tys
[5] http://zviazda.by/be/news/20200610/1591777893-u-narylsku-apracavali-sarbentam-bolsh-za-40-tys-kv-m-zabrudzhanay-palivam
[6] https://zviazda.by/be/tags/narylsk
[7] https://zviazda.by/be/tags/naftapradukty
[8] https://zviazda.by/be/tags/razliu-nafty