Кампанія забяспечыла воблачныя сэрвісы і інтэрнэт-злучэнне для электразаправачных станцый Malanka, якія неўзабаве будуць запушчаны ў камерцыю.
Аб’екты для зарадкі працуюць па ўсёй краіне. Больш за 270 ЭЗС аснашчаны SIM-картамі з паслугай VPN, а платформы кіравання размешчаныя ў «воблаку» аператара.
Інфраструктура аб’ядноўвае ЭЗС на трасах краіны і ў гарадах: на паркоўках побач з бізнэс-цэнтрамі, спартыўнымі і культурнымі аб’ектамі. Аб’екты размешчаны так, каб уладальнікі электракараў маглі камфортна перамяшчацца па краіне. Праект дазволіць развіваць выкарыстанне экалагічнага транспарту ў Беларусі.
Кожная электразаправачная станцыя абсталявана SIM-картамі з паслугай VPN ад МТС, якія забяспечваюць інтэрнэт-злучэнне для маніторынгу звестак аб стане абсталявання. Платформа кіравання аб’ектамі размешчана ў МТС Cloud.
Акрамя таго, з «воблакам» мабільнага аператара інтэгравана праграма Malanka, якая распрацаваная спецыяльна для ўладальнікаў электракараў. Праграма дазваляе бачыць размяшчэнне бліжэйшых ЭЗС, якія з іх незанятыя, адсочваць працэс зарадкі і якую адлегласць праедзе электрамабіль на зарадзе, які застаўся.
Malanka — першая і найбуйнейшая нацыянальная сетка электразаправак у краіне, створаная кампаніяй «Беларуснафта». Сетка ЭЗС уключае два тыпу станцый — з хуткай і экспрэс-зарадкай. Усталяваныя зарадныя станцыі здольныя абслугоўваць сёння да 9 тысяч электрамабіляў. Да 2022 года плануецца запусціць сетку суперхуткіх заправак, якія дазволяць зараджаць электракар за лічаныя хвіліны. План па маштабіраванні нацыянальнай сеткі разлічаны на сем гадоў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mts