Мінгарвыканкам на сваім сайце размясціў [1] каментар з нагоды зрыву раённага мерапрыемства ў Кіеўскім скверы 6 жніўня.
«Раённае гарадское мерапрыемства, арганізаванае ў Кіеўскім скверы 6 жніўня, было сарвана з удзелам двух супрацоўнікаў Мінскага гарадскога Палаца дзяцей і моладзі, якіх прыцягнулі для забеспячэння музычнага суправаджэння свята ў якасці дыджэяў. Гэтая акцыя прайшла па сцэнары перадвыбарчага штаба Святланы Ціханоўскай і была накіравана на стварэнне канфлікту з непрадказальнымі наступствамі. Характэрна, што адзін з супрацоўнікаў прыцягваўся да адказнасці за ўхіленне ад прызыву на вайсковую службу», — сказана ў паведамленні.
Спасылкі
[1] https://minsk.gov.by/ru/news/new/2020/08/07/1558/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mingarvykankam
[3] https://zviazda.by/be/tags/kieuski-skver