Ракета-носьбіт Falcon 9 ў пятніцу, 7 жніўня, стартавала з партыяй з 57 спадарожнікаў для разгортвання глабальнай сеткі інтэрнэт-пакрыцця сістэмы Starlink. Пра гэта паведамляе kommersant.ru [1] са спасылкай на кампанію-распрацоўшчык SpaceX Ілана Маска.
Liftoff! pic.twitter.com/puG31v239X [2]
— SpaceX (@SpaceX) August 7, 2020 [3]
Запуск адбыўся ў 01:12 (08:12 Мінск) на касмадроме на мысе Канаверал (штат Фларыда). Папярэдні партыя з 58 спадарожнікаў была запушчана 13 чэрвеня. Акрамя спадарожнікаў ракета выводзіць на арбіту два малых касмічных апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі Global-5 і Global-6 амерыканскай кампаніі BlackSky
Starlink — спадарожнікавая сетка новага пакалення, якая ў выпадку паспяховага функцыянавання зможа забяспечыць людзей па ўсім свеце шырокапалосным доступам у інтэрнэт.
Прэв’ю: 3dnews.ru
Спасылкі
[1] https://www.kommersant.ru/doc/4443861
[2] https://t.co/puG31v239X
[3] https://twitter.com/SpaceX/status/1291603226303766528?ref_src=twsrc%5Etfw
[4] https://zviazda.by/be/tags/spacex
[5] https://zviazda.by/be/tags/spadarozhniki
[6] https://zviazda.by/be/tags/internet