Тыя, хто прыбывае ў Егіпет, з 7 жніўня абавязаны мець пры сабе даведку аб адмоўным выніку ПЦР-тэставання, перадае [1] інтэрнэт-партал Буквы са спасылкай на Al Balad.
Адпаведны ўказ падпісаў прэм’ер-міністр краіны Мустафа Мадбул.
Адзначаецца, што гэтае правіла будуць прымяняць да ўсіх турыстаў, як арабскіх, так і замежных, якія прыбываюць марскім, паветраным або наземным шляхам.
Тэст павінен быць зроблены не раней, чым за 72 гадзіны да ўезду.
У той жа час гэта абавязацельства не распаўсюджваецца на замежнікаў, якія прыбываюць у турыстычныя зоны Шарм-эш-Шэйха, Хургады, Табы, Марса алям і Мерса-Матрух. Аднак выезд турыстам за межы курортаў без наяўнасці негатыўных ПЦР-тэстаў забаронены.
Прэв’ю: booking.com
Спасылкі
[1] https://bykvu.com/ru/bukvy/iegipet-zobov-jazav-turistiv-mati-dovidku-pro-vidsutnist-covid-19/
[2] https://zviazda.by/be/tags/egipet-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/testy
[5] https://zviazda.by/be/tags/turysty