Загрузка ядзернага паліва ў рэактар першага энергаблока Беларускай АЭС пачнецца 7 жніўня, паведаміла БЕЛТА [1] прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Вольга Казловіч.
«7 жніўня пачнецца загрузка ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара першага энергаблока БелАЭС. Гэта адзін з этапаў працэсу ўводу энергаблока ў эксплуатацыю», — праінфармавала Вольга Казловіч.
Усяго ў жніўні ў рэактар будуць загружаны 163 цеплавыдзяляльныя зборкі з ядзерным палівам.
Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 блізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі «Расатам». Энергаблокі пакалення 3+ маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўнай іх асаблівасцю з’яўляецца унікальнае спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/zagruzka-jadernogo-topliva-v-reaktor-pervogo-energobloka-belaes-nachnetsja-7-avgusta-401628-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaes-0