Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 6 жніўня сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрыем Мезенцавым, паведамілі [1] ў прэс-службе МЗС Беларусі.
«На сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін у шэрагу сфер, тэматыка інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, ход выбарчай кампаніі ў Беларусі», — праінфармавалі ў Міністэрстве замежных спраў.
Бакі таксама абмеркавалі ўдзел расійскіх прадстаўнікоў у місіі СНД па назіранні за выбарамі ў Беларусі.
Прэв’ю: aftershock.news
Спасылкі
[1] http://www.mfa.gov.by/press/news_mfa/f727a0b7670c1235.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-mezencau