Аб гэтым ён заявіў на нарадзе [1] па забеспячэнні бяспекі на выбарчай кампаніі, якая праходзіць зараз у Палацы Незалежнасці. На сустрэчы прысутнічаюць кіраўнікі Саўміна, палат парламенту, сілавых ведамстваў, Вярхоўнага суда і Адміністрацыі Прэзідэнта.
Яшчэ адна тэма нарады, якую агучыў лідар краіны, — гэта альтэрнатыўны падлік галасоў у дзень выбараў. Ён даручыў Генеральнай пракуратуры, судам даць ацэнку законнасці падобных ініцыятыў. У судах, калі такія звароты туды паступяць, сказаў кіраўнік дзяржавы
Ён падкрэсліў, што ў любым выпадку ўсім, хто будзе галасаваць, неабходна даць магчымасць зрабіць гэта «спакойна, святочна, не асцерагаючыся нападак і ўмяшання ў асабісты выбар чалавека». «Я вельмі сур’ёзна манітору сітуацыю па галасаванні — годна, прыгожа, ідуць людзі. Нікому не перашкаджаюць. Хтосьці на дачу хоча паехаць у выхадны, хтосьці туды-сюды. Мы ж не па пошце галасуем, як у некаторых дзяржавах», — адзначыў Прэзідэнт.
Марыя ДАДАЛКА
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200806/1596700484-prezident-sabrau-naradu-pa-garantavanni-byaspeki-padchas-vybarchay-kampanii
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020