Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў [1] сёння на нарадзе па забеспячэнні бяспекі падчас выбарчай кампаніі.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу кіраўніцтва МУС: праваахоўныя органы для недапушчэння дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне і выяўлення падазроных асоб павінны актыўна ўзаемадзейнічаць з насельніцтвам. Прэзідэнт праінфармаваў, што «ў краіне затрымана шмат іншых людзей, якія ставілі мэтай дэстабілізацыю абстаноўкі ў Беларусі і што многіх правакатараў удалося затрымаць толькі дзякуючы пільнасці грамадзян».
«Шчыра прызнаюся, і, напэўна, вы мне новага не скажаце: мы не ведаем, на што яны здольныя. Мы нават не ведаем, хто яны. Ці гэта амерыканцы з натаўцамі, ці з Украіны нас хтосьці падціскае, ці нас усходнія браты так моцна „любяць“ — мы нават не ведаем. Ідзе гібрыдная вайна супраць Беларусі, і мы павінны чакаць поскудзі з любога боку. Што мы, дарэчы, і робім», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка
На яго думку, усё вырашаюць грошы і прыналежнасць да той ці іншай краіны ці партыі не мае значэння. «Не важна, амерыканец, дзярждэпавец, прыналежнасць у цябе да дэмакратычнай партыі... Удзельнічалі ў перадвыбарчай кампаніі ў Расіі, атрымалі за гэта добрыя грошы. Сёння хайпуюцца (хайпаваліся) на тэрыторыі Беларусі. Думаў: амерыканцы пачнуць іх зараз абараняць. Нічога падобнага, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — Грошы засцілаюць вочы, пазелянелі ад гэтых грошай: хто плаціць, за таго і спяваю. Вось адзіная разгадка. І ў нас такіх людзей нямала. Няважна, дзе і што. Хто плаціць, за таго і пяюць».
Прэзідэнт пахваліў не толькі органы дзяржаўнай бяспекі, міліцыю, мясцовую ўладу за хуткую рэакцыю, але і звычайных грамадзян.
«Малайцы беларусы. Па інфармацыі людзей, пазатрымлівалі ўсіх. Людзі паглядзелі вакол сябе. Убачылі — ба, іх жа ўчора не было, але яны з’явіліся. Інфармацыю — у МУС, КДБ. Знайшлі, каго ў лесе, каго пад плінтусам, павыцягвалі. Толькі з падачы людзей», — заўважыў Прэзідэнт і даў задачу МУС актывізаваць работу з людзьмі.
Марыя ДАДАЛКА
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200806/1596700484-prezident-sabrau-naradu-pa-garantavanni-byaspeki-padchas-vybarchay-kampanii
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka