У горадзе Абухаў (Кіеўская вобласць) кіроўца аўтамабіля адкрыў хаатычную страляніну каля прыпынку грамадскага транспарту. Адным са стрэлаў была параненая прадаўшчыца кіёска. Як паведамілі ў прэс-службе паліцыі Кіеўскай вобласці, стралка ўжо затрыманы,піша kp.ua [1].
Стральба прагрымела ў ходзе канфлікту паміж двума кіроўцамі на святлафоры. Падчас сваркі адзін з аўтамабілістаў «падчас руху аўтамабіля, з хуліганскіх меркаванняў пачаў весці бязладную стральбу ў бок аўтамабіля свайго апанента».
Пацярпелая 20-гадовая дзяўчына шпіталізавана ў бальніцу. У яе — непранікаючае раненне грудной клеткі. Стралком жа апынуўся 33-гадовы жыхар Кіева.
— Падчас затрымання ў яго канфіскавалі пісталет «Форт-12», патроны, дазвольныя дакументы. Зараз зламыснік знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання і за зробленае яму пагражае пазбаўленне волі да сямі гадоў, — дадалі ў паліцыі.
Па факце адкрыта справа па частцы 4 артыкула 296 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса Украіны.
Прэв’ю: facebook.com/pol.kyivregion/
Спасылкі
[1] https://kp.ua/incidents/673790-pod-kyevom-muzhchyna-otkryl-strelbu-po-avtomobylui-postradala-devushka
[2] https://zviazda.by/be/tags/stralba
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[4] https://zviazda.by/be/tags/pacyarpelyya