У Мінскім раёне абмяжуюць рух на частцы трасы Р-58 з-за следчага эксперыменту, гаворыцца ў telegram [1]-канале Следчага камітэта.
Сёння, 6 жніўня, з 11:00 да 14:00 гадзін на 14-м кіламетры аўтадарогі «Мінск — Калачы — Мядзел» паблізу вёскі Дубаўляны Мінскага раёна запланавана правядзенне следчага эксперыменту з мэтай устанаўлення абставінаў ДТЗ, якое адбылося на гэтым участку дарогі.
У названы перыяд часу будзе абмежаваны рух транспартных сродкаў у абодвух напрамках.
Следчыя просяць загадзя планаваць маршрут з улікам прадастаўленай інфармацыі.
Фота: Следчы камітэт
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-eksperyment
[3] https://zviazda.by/be/tags/abmezhavanne-ruhu