У Літве школьнікам рэкамендуюць з 1 верасня прыходзіць на ўрокі ў масцы, перадае [1] БелТА са спасылкай на BNS.
Паводле слоў дырэктара Вільнюскага дэпартамента Нацыянальнага цэнтра грамадскага здароўя Літвы Раланды Лінгенэ, пры цяперашніх тэндэнцыях захворвання COVID-19 навучальны год у Літве можа пачацца ў звычайным рэжыме, гэта значыць у класах, а не дыстанцыйна. У той жа час трэба будзе прытрымлівацца рэкамендаваных мер бяспекі. Яны ўключаюць праверку здароўя, недапушчэнне да заняткаў настаўнікаў і дзяцей, у якіх ёсць хаця б адзін з сімптомаў каранавіруса, прадастаўленне сродкаў дэзінфекцыі, праветрыванне памяшканняў. Рэкамендавана таксама насіць маскі.
Дырэктар паведаміла, што ў цяперашні час разглядаюцца розныя варыянты на выпадак пагаршэння сітуацыі, але робіцца ўсё магчымае, каб не вяртацца да дыстанцыйнага навучання.
Прэв’ю: ngnovoros.ru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/v-litve-shkolnikam-rekomendujut-s-1-sentjabrja-prihodit-na-uroki-v-maske-401558-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/litva
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/shkola