За два дні датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 12,75%. Такая інфармацыя размешчана [1] на сайце ЦВК.
Па дадзеных Цэнтральнай камісіі, у Брэсцкай вобласці прагаласавалі 11,26% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне. У Віцебскай вобласці яўка склала 12,16%, у Гомельскай — 16,44%, у Гродзенскай — 10,01%.
У Мінскай вобласці на выбарчыя ўчасткі за два дні датэрміновага галасавання прыйшлі 12,61% выбаршчыкаў, у Магілёўскай — 14,61%, у Мінску — 11,73%.
Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, складае 6 836 585 чалавек.
Датэрміновае галасаванне на выбарах стартавала 4 жніўня і працягнецца па 8 жніўня ўключна.
Прэв’ю: zhodinonews.by
Спасылкі
[1] http://rec.gov.by/sites/default/files/pdf/2020/d_gol.pdf
[2] https://zviazda.by/be/tags/cvk
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020
[4] https://zviazda.by/be/tags/yauka