5 жніўня ў цэнтры Гродна дзяўчына хацела саскочыць з моста — інфармацыю пра гэта супрацоўнікі Дэпартамента аховы атрымалі ад грамадзян, гаворыцца ў Telegram [1]-канале [2] МУС Беларусі.
Убачыўшы міліцыянераў, дзяўчына, якая выглядала ўстрывожана, сказала не набліжацца, пагражаючы ў адваротным выпадку скочыць уніз. Медыкі і міліцыянеры здолелі адгаварыць яе і тым самым прадухілілі трагедыю.
Жыццю і здароўю дзяўчыны нічога не пагражае. Як высветлілася пазней, прычынай такога ўчынку стала сварка з блізкімі.
Прэв’ю: newgrodno.by
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@pressmvd
[2] https://web.telegram-канале
[3] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[4] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/dapamoga
[6] https://zviazda.by/be/tags/most
[7] https://zviazda.by/be/tags/dzyauchyna