Міністэрства аховы здароўя Турцыі абвергла сцвярджэнні аб росце колькасці новых выпадкаў заражэння каранавірусам на курортах рэспублікі, піша [1] ТАСС.
«Гаворкі пра ўспышку каранавіруса ў курортных рэгіёнах Турцыі не ідзе. Рост колькасці новых выпадкаў заўважаны толькі ў Анкары, Дзіярбакыр, Газіянтэпе, Конье і Стамбуле», — паведамілі ТАСС у Міністэрстве аховы здароўя краіны.
Напярэдадні шэраг СМІ паведаміў пра выбух каранавіруса на турэцкіх курортах, спасылаючыся на заяву міністра аховы здароўя Турцыі Фахрэціна Коджы. Аднак у рэчаіснасці кіраўнік Міністэрства аховы здароўя рэспублікі паведаміў пра рост захворвання каранавірусам у цэлым па краіне.
Між тым у сераду Коджы выказаў надзею, што святкаванне на мінулым тыдні свята Курбан-байрам не прывядзе да сур’ёзнага росту колькасці новых выпадкаў заражэння.
Агульная колькасць інфікаваных у краіне на сёння перавысіла 236 тыс., памерлі 5 784 чалавека, ачунялі 219 506 пацыентаў.
Прэв’ю: omega-tour.by
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/9132755
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/turcyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/kurort