Па меншай меры 137 чалавек сталі ахвярамі выбуху ў Бейруце, піша [1] ТАСС са спасылкай тэлеканал Al Jazeera і Міністэрства аховы здароўя Лівана.
Паводле звестак, колькасць пацярпелых узрасла да 5 тыс. Дзясяткі людзей лічацца зніклымі без вестак.
Раней паведамлялася пра 135 загінулых.
Магутны выбух на складзе ў марскім порце Бейрута прагрымеў [2] увечары аўторка. Па дадзеных МУС Лівана, прычынай стала ўзгаранне падчас зварачных работ звыш 2,7 тыс. тон канфіскаванай мытнымі службамі яшчэ шэсць гадоў таму аміячнай салетры, якая захоўвалася на складзе. Выбухной хваляй знішчаны і пашкоджаны дзесяткі дамоў, аўтамабіляў, у многіх кварталах сталіцы выбітае шкло. Больш за 300 тыс. чалавек засталіся без прытулку.
Прэв’ю: AP Photo/Hussein Malla
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/9130319
[2] http://zviazda.by/be/news/20200805/1596605867-vybuh-u-beyruce-dzyasyatki-zaginulyh-tysyachy-paranenyh-galounae
[3] https://zviazda.by/be/tags/beyrut
[4] https://zviazda.by/be/tags/uzryu
[5] https://zviazda.by/be/tags/vybuh