Кітайскія даследчыкі ідэнтыфікавалі рэчыва, знойдзенае на спадарожніку.
Кітайскія даследчыкі абвясцілі вынікі аналізу гелепадлбнага рэчыва, знойдзенага ў мінулым годзе месяцаходам «Юйту-2» кітайскага зонда «Чан’э-4» у кратары на адваротным баку Месяца, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
У апублікаваным у навуковым часопісе «Earth and Planetary Science Letters» артыкуле, даследчыкі з шэрагу інстытутаў Акадэміі навук Кітая апісалі гэтае рэчыва як «цёмна-зялёную, бліскучую, ударную, плаўленую брэкчыю», выяўленую на дне кратэра Фон Карман басейна Паўднёвы полюс-Эйткен на адваротным баку Месяца. Даўжыня і шырыня субстанцыі склалі каля 52 і 16 см адпаведна.
Брэкчыя — гэта тып каменя, які складаецца з фрагментаў мінералаў або горнай пароды.
Параўнаўшы здымкі, зробленыя месяцаходам «Юйту-2», з узорамі, прывезенымі з Месяца амерыканскімі місіямі «Апалон», кітайскія даследчыкі выявілі іх падабенства, і выказалі здагадку, што рэчыва магло ўтварыцца ў выніку магутнага ўдару, напрыклад, падзення метэарыта на Месяц. Спецыялісты таксама заявілі, што ў выніку гэтага ўдару месяцовы рэгаліт і брэкчыя расплавіліся, утварыўшы дадзенае рэчыва. Месяцовы рэгаліт, які пакрывае паверхню натуральнага спадарожніка Зямлі, з’яўляецца сумессю парашкападобнага пылу і каменных абломкаў.
Прэв’ю: poisknews.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya