У першы дзень датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 4,98%, паведамляецца [1] на сайце ЦВК.
У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 4,23% выбаршчыкаў, у Віцебскай — 5%, у Гомельскай — 7,55%, у Гродзенскай — 3,39%, у Мінскай — 4,69%, у Магілёўскай — 4,66%, у Мінску — 4,77%.
Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, складае 6 836 585 чалавек.
Прэв’ю: gomel.today
Спасылкі
[1] http://www.rec.gov.by/sites/default/files/pdf/2020/d_gol.pdf
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020