Вызначыла Мінкультуры і турызму Кітая.
Міністэрства культуры і турызму КНР апублікавала спіс з 680 ключавых вёсак для садзейнічання развіццю сельскага турызму, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Для траплення ў спіс вёска павінна была мець вялікую колькасць турыстычных месцаў і помнікаў культуры, прадэманстраваць, як яе жыхары захоўваюць культурную спадчыну, пераўтвараюць і развіваюць сельскую культуру, а таксама развіваць належную сістэму турысцкіх прадуктаў. Сярод іншых ключавых патрабаванняў вёска таксама павінна адрознівацца добрай экалогіяй і прыгожымі краявідамі з добра развітой інфраструктурай і сэрвісам, каб адпавядаць неабходным стандартам, паведамілі ў міністэрстве.
Міністэрства будзе падтрымліваць вёскі ў стварэнні іх інфраструктуры, аб’ектаў грамадскага абслугоўвання і буйных турыстычных праектаў, а таксама ў прасоўванні на рынак. Ведамства заклікала органы ўлады на месцах падтрымліваць паселішчы з дапамогай розных каналаў фінансавання.
Гэты пералік ўжо другі ў сваім родзе. У ліпені мінулага года ўлады Кітая апублікавалі першы падобны спіс з 320 вёсак.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya