У другім паўгоддзі.
Кітайская эканоміка мае дастатковую падтрымку для захавання ўстойлівага аднаўлення ў другой палове 2020 года, заявіла афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР Лю Айхуа, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
«Стабільнае аднаўленне эканомікі Кітая ў першым паўгоддзі заклала трывалы падмурак для працягу аднаўлення ў другой палове года», — заявіла эксперт, адзначыўшы аднаўленне некалькіх ключавых эканамічных паказчыкаў як увогуле ў першым паўгоддзі, так і ў другім квартале ў прыватнасці.
Негатыўны эфект ад эпідэміі COVID-19 быў ў цэлым кантраляваным, а кітайская эканоміка прадэманстравала выдатныя магчымасці па самарэгуляцыі, заявіла Лю Айхуа, дадаўшы, што перавагі краіны ў прамысловай сістэме, інфраструктуры і рынку працягнуць змякчаць гэтае ўздзеянне.
Падчас эпідэміі з’явілася мноства новых галін і бізнес-мадэляў. Яны працягнуць аказваць моцную падтрымку эканамічнаму аднаўленню ў другой палове года, адзначыла Лю Айхуа, дадаўшы, што эфект ад макрапалітыкі будзе бачны ў будучыні.
«Мы цалкам упэўненыя ва ўстойлівым аднаўленні кітайскай эканомікі ў другім паўгоддзі», запэўніла яна, адзначыўшы, што Кітай валодае базісам, патэнцыялам і ўмовамі для дасягнення гэтай мэты. Тым не менш, Лю Айхуа таксама падкрэсліла, што эпідэмія COVID-19 зараз распаўсюджваецца па свеце хуткімі тэмпамі, а сусветная эканоміка зноў перажывае не лепшыя часы. Аднаўленне ўнутранага попыту ў Кітаі таксама буксуе, а ў стабілізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці і забеспячэнні працаўладкавання назіраюцца вялікія цяжкасці.
Прэв’ю: chinatutor.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya