Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў [1] сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
Прэзідэнт падкрэсліў, што сёння трэба як мага хутчэй ліквідаваць уплыў пандэміі на эканоміку.
«Вы бачыце, якая сітуацыя ў свеце: закрыццё межаў, масавае банкруцтва, дзікае беспрацоўе. Інтэграцыйныя структуры і блокі, па сутнасці, паралізаваныя. Літаральна за два-тры месяцы разбураныя самыя ўстойлівыя сувязі. Адбываецца тое, аб чым не маглі падумаць нават перакананыя песімісты. Практычна ўсе эксперты прагназуюць працяглую рэцэсію і абвал», — заявіў ён.
На яго думку, ліберальная эканамічная мадэль ужо дакладна з ёй не справіцца. Нават у Амерыцы Прэзідэнт на працягу сутак давёў прамы дзяржзаказ да прыватных кампаній, калі было неабходна.
Аляксандр Лукашэнка зноў паўтарыў, што нават у гэтай няпростай сітуацыі Беларусь не зачыніла прадпрыемствы, а накіравала з бюджэту дадаткова паўмільярда рублёў тым, хто асабліва меў патрэбу ў падтрымцы дзяржавы.
«І гэта ва ўмовах, калі з-за нафтавых разборак з Расіяй бюджэт недаатрымаў паўтара мільярда рублёў, — заявіў кіраўнік краіны. — Мэта адна — выратаваць краіну і захаваць працоўныя месцы, не страціўшы даходы. Скажу прама: не да раскошы».
«Крызіс — гэта не толькі бяда, але і час вялікіх магчымасцяў, — канстатаваў Прэзідэнт. — У нас ёсць шанцы прыбавіць — эпідэмія агаліла рынкі, і з’явілася перспектыва па многіх таварах заняць новыя нішы.
Таму, чаго б гэта ні каштавала, ураду і Нацыянальнаму банку неабходна ўсе рэсурсы і рэзервы накіраваць у рэальны сектар эканомікі».
Марыя ДАДАЛКА
Прэв’ю: sawconstructions.com.au
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200804/1596526802-syonnya-prezident-belarusi-alyaksandr-lukashenka-zvernecca-da-naroda-i
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/paslanne-prezidenta-belaruskamu-narodu-i-nacyyanalnamu-shodu