Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў [1] сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
«І Расія баіцца нас страціць — бо акрамя нас у яе не засталося па-сапраўднаму блізкіх саюзнікаў. І Захад апошнім часам стаў праяўляць да нас усё больш прадметную цікавасць. Ды і Кітай сур’ёзна разлічвае на нас. Наш адказ усім вядомы: Беларусь не сябруе з кімсьці супраць кагосьці», — заявіў Прэзідэнт.
Ён падкрэсліў, што наша краіна выступае за шматвектарнасць, паслядоўную і прадказальную знешнюю палітыку.
Але пры гэтым, па яго словах, Расія заўсёды «была, ёсць і будзе нашым найбліжэйшым саюзнікам, хто б ні быў ва ўладзе ў Беларусі ці Расіі». «Гэта непераадольны фактар. Гэта глыбока ўнутры нашых народаў, нягледзячы на тое, што братэрскія адносіны з намі памяняла на „партнёрскія“. А дарэмна» — сказаў Лукашэнка.
Прэзідэнт запэўніў, што стратэгічнае партнёрства мы будзем будаваць і з Кітаем, і з Захадам, і з ЗША, нашымі суседзямі, а таксама краінамі далёкай дугі.
«Мы і далей будзем вырашаць міжнародныя праблемы выключна мірным шляхам і, калі папросяць, гатовыя працягнуць руку дапамогі іншым дзяржавам. Мы нікому ні на якія праблемы не навязваліся і навязвацца не збіраемся», — адзначыў лідар краіны.
Ён нагадаў, што за краінай замацавалася званне донара бяспекі для еўрапейскага дома, да нас праяўляюць вялікі інтарэс у міжнароднай суполцы, з намі хочуць мець справу самыя адказныя сусветныя гульцы.
Марыя ДАДАЛКА
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200804/1596526802-syonnya-prezident-belarusi-alyaksandr-lukashenka-zvernecca-da-naroda-i
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/paslanne-prezidenta-belaruskamu-narodu-i-nacyyanalnamu-shodu