У Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу будуць намечаны шляхі далейшага развіцця сістэмы аховы здароўя. Такое меркаванне выказаў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік сёння ў Палацы Рэспублікі перад мерапрыемствам, піша [1] БелТА.
«Мы чакаем пачуць праграмную прамову, якая пакажа, як будзе развівацца краіна далей. Тут будзе дадзена ацэнка дзейнасці сістэмы аховы здароўя і намечаны шляхі яе далейшага развіцця», — лічыць Уладзімір Каранік.
Ён таксама адзначыў важнасць правядзення такіх мерапрыемстваў, «калі можна сабрацца, зверыць гадзіннікі і вызначыцца з падыходамі да працы».
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/karanik-v-poslanii-budut-namecheny-puti-dalnejshego-razvitija-sistemy-zdravoohranenija-401223-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-karanik
[3] https://zviazda.by/be/tags/paslanne-prezidenta-belaruskamu-narodu-i-nacyyanalnamu-shodu