У мінулыя выхадныя на перавале Отмок ў Таласкай вобласці адбылося ДТЗ, у якім пацярпеў беларус 1959 г.н., паведамілі [1] ў прэс-службе пасольства Беларусі ў гэтай краіне.
Ён знаходзіўся за рулём вялікагрузнага аўтамабіля. Мужчына ў цяжкім стане дастаўлены ў бальніцу, яму аказваецца неабходная медыцынская дапамога.
Беларуса выратаваў неабыякавы жыхар Кыргызстана Раміс Рыскулаў. Заўважыўшы аўтамабіль, які гарыць, ён выцягнуў з яго кіроўцу і выклікаў хуткую дапамогу.
Калі мужчыну аднеслі далей ад палаючага цягача, Раміс Рыскулаў яшчэ раз залез у кабіну, каб дастаць барсетку з дакументамі і грашыма кіроўцы, піша turmush.kg [2].
У бальніцы беларускага грамадзяніна наведаў консульскі супрацоўнік. Пры садзейнічанні пасольства арганізаваны прыезд сваяка пацярпелага.
Спасылкі
[1] https://www.facebook.com/people/%D0%9F%D0%BE%D1%81%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%BE-%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8-%D0%9A%D1%8B%D1%80%D0%B3%D1%8B%D0%B7%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BD/100024247517725
[2] https://www.turmush.kg/ru/news:1636293/?place=share-fab
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus-7
[5] https://zviazda.by/be/tags/kyrgyzstan