Магілёўцаў запрашаюць на навучанне па спецыяльнасці «кіроўца тралейбуса» з гарантыяй працаўладкавання ў філіяле «Тралейбусны парк № 1» ААТ «Магілёўаблаўтатранс». Аб гэтым БелТА расказала [1] начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама Марына Снытко.
«У горадзе з’явілася вялікая патрэба ў людзях гэтай прафесіі. Таму было вырашана арганізаваць навучальныя курсы. Тэрмін навучання — 5 месяцаў, — адзначыла Марына Снытко. — Заняткі пачнуцца з 24 жніўня».
Падчас навучання выплачваецца стыпендыя ў памеры да 3 базавых велічынь (1БВ — Br27) і даецца права атрымання матэрыяльнай дапамогі. Для іншагародніх, якія зацікавіліся навучалымі курсамі, арганізуюць пражыванне ў інтэрнаце.
«Працягваецца набор і на іншыя спецыяльнасці. Гэта «слесар па рамонце аўтамабіляў», «кухар» , «прадавец» , «слесар-сантэхнік», «швачка», «электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання», — распавяла начальнік упраўлення.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама па тэлефонах: 8 (0222) 41-88-10, 8 (0222) 76-89-82 і 8 (0222) 41-88-37. Па пытаннях навучання неабходна звяртацца па адрасе: Магілёў, вул.Касманаўтаў, 17 (каб. № 15).
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/mogilevchanam-predlagajut-obuchitsja-na-voditelej-trollejbusov-s-garantiej-trudoustrojstva-401192-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[3] https://zviazda.by/be/tags/traleybus
[4] https://zviazda.by/be/tags/kirouca
[5] https://zviazda.by/be/tags/navuchanne