Мінскі заапарк запрашае на святочную праграму, каб адзначыць свой дзень нараджэння разам з наведвальнікамі, паведамілі [1] ва ўстанове.
«Фантастычнае свята, дзе самыя папулярныя супергероі сутыкнуцца з прыгодамі і пераадолеюць іх разам з удзельнікамі, дэманструючы кемлівасць і рашучасць у супергульні» — адзначылі ў заапарку.
Дзеці, якія прыйдуць у касцюмах супергерояў, прымуць удзел у танцавальным БэтФлэшмобе і конкурсе на лепшы супергеройскі вобраз. Супермэн сам асабіста ўручыць падарунак пераможцу — юнаму абаронцу Планеты.
У фінале ўсе ўдзельнікі расфарбуюць адзін аднаго ўсімі колерамі вясёлкі на дыскатэцы «Фарбы Холі» і акунуцца ў паветраны дождж з рознакаляровых шароў.
У гэты дзень можна будзе наведаць выставу кантактных жывёл і ўбачыць паказальныя кармленні. Для вас арганізуюць яркія фотазоны, будуць праводзіць хімічныя вопыты «Навуковай лабараторыі». Можна будзе паназіраць за выступам юных наезнікаў гуртка верхавой язды «Коні і поні».
Спасылкі
[1] http://minskzoo.by/zoonews/1118-den-rozhdeniya-zooparka-s-supergeroyami
[2] https://zviazda.by/be/tags/minski-zaapark-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/svyata